Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель
Чусы Сосина Израитель1.jpg
Дата нараджэння 13 лютага 1903(1903-02-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1982(1982-10-23) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (13 лютага 1903, Чавусы — 23 кастрычніка 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла медыцынскі факультэт БДУ (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курсу рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977).

Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання и сардэчна-саcудзістай сістэмы.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Расстройство ритма сердца в рентгенокимографическом изображении», с сааўт., 1938
  • «Клиническая рентгенокимография сердца», 1939
  • «О синистропозиции толстой кишки», с сааўт., 1939;
  • «Клиника и диагностика желудочно-ободочно-кишечного свища», с сааўт., 1941
  • «О лечении воспалительных заболеваний рентгеновски¬ми лучами», с сааўт., 1949)
  • «К вопросу о рентгенодиагностике бронхиальных кист», с сааўт., 1957;
  • «Значение рентгенокимографии сердца (25-летний опыт)», 1959;
  • «Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний легких», с сааўт., 1971; * «Рентгенодиагностика кист легких», 1971

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.15. Мн., 2000, С.89
  • Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 274—276
  • Берта Моисеевна Сосина (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 2003. — № 6. — С. 61-62.