Інеса Ільінічна Лазюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Інэса Ільінічна Лазюк (20 сакавіка 1928, Славечна, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі рэнтгенолаг, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1950). У 1965 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аднамаментная двухбаковая бронхаграфія пад наркозам».

З 1966 г. працавала асістэнтам кафедры рэнтгеналогіі БелДІУУ, якой загадвала прафесар Б. М. Сосіна. У 1980 г. прысвоена званне дацэнта.

З 1979 г. па 1999 г. загадвала кафедрай дзіцячай рэнтгеналогіі, з 1999 г. — прафесар кафедры дыягнастычных тэхналогій. Званне прафесара прысвоена без абароны доктарскай дысертацыі ў 1992 г. па сукупнасці работ на тэму «Рэнтгенадыягностыка неадкладных станаў органаў грудной поласці прыроджанай і набытай этыялогіі». Ёю апублікавана 237 прац, з іх — 9 манаграфій у сааўтарстве. З 2004 г. на адпачынку.

Пад кіраўніцтвам І. І. Лазюк выкананы 4 кандыдацкія дысертацыі. З 1970 г. была старшынёй Гарадскога навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.103