Блэз Кампаорэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блэз Кампаорэ
фр.: Blaise Compaoré
Блэз Кампаорэ
Блэз Кампаорэ ў 2003 годзе
сцяг
1-ы Прэзідэнт Буркіна-Фасо
15 кастрычніка 1987 — 16 верасня 2015
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Мішэль Кафандо (в.а.),Рок Кабарэ
сцяг
Міністр абароны Буркіна-Фасо
22 красавіка 2011 — 16 верасня 2015
Папярэднік: Ера Болі
Пераемнік: Жан-Клод Буда
 
Партыя: Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс
Прафесія: Ваенны
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Каталіцызм
Нараджэнне: 3 лютага 1951(1951-02-03) (68 гадоў)
Уагадугу, Французская Верхняя Вольта
Жонка: Шанталь Кампаорэ
 
Узнагароды:

Блэз Кампаорэ (фр. Blaise Compaoré, нар. 3 лютага 1951, Уагадугу, Верхняя Вольта) — палітычны дзеяч Буркіна-Фасо. Па нацыянальнасці — мосі, сын правадыра племені.

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Блэз Компаорэ нарадзіўся 3 лютага 1951 у Уагадугу. Ён скончыў каталіцкую школу і педагагічнае вучылішча, а затым добраахвотна пайшоў служыць у армiю. У 1975 годзе Кампаорэ скончыў ваеннае вучылішча ў Камеруне, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля праходзіў стажыроўку ў Францыi і ў Марока. У 1977 годзе ён атрымаў званне лейтэнанта, а ў 1982 годзе быў узведзены ў капітаны. У 1981-1982 гг. член Нацыянальнай Савета Узброеных сіл. У знак нязгоды з правадзімай ваенным рэжымам палітыкай у маi 1982 года ён выйшаў з складу Савета. 7 лістапада таго ж года ў краіне адбыўся чарговы ваенны пераварот, пасля чаго Кампаорэ стаў членам Пастаяннага сакратарыята Савета народнага выратавання.

Блэз Компаорэ прыняў удзел у ваенным перавароце 4 жніўня 1983 года, падчас якога новым прэзiдэнтам стаў яго сябар Томас Санкарэ. Пасля перавароту Кампаорэ стаў членам сакратарыята Савета народнага выратавання. У перыяд з 1983 па 1987 год Кампаорэ з’яўляўся членам Нацыянальнага савета рэвалюцыі, дзяржаўным міністрам-дэлегатам пры канцылярыі прэзідэнта. Са жніўня 1984 года ён адначасова займаў пасаду міністра юстыцыі.

У 1987 годзе ён арганізаваў чарговы пераварот, якi скончыўся забойствам Санкары. З 1987 года Кампаорэ прызначыў сябе прэзідэнтам краіны, пераабіраўся тройчы, у 1991, 1998 і 2005 гадах, у апошнім выпадку парламент унёс у канстытуцыю папраўку, адмяняецца абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Увосень 2014 у краіне пачаліся антыўрадавыя выступы. Неўзабаве да іх далучыліся вайскоўцы. Пад ціскам аб’яднаных сіл апазіцыі і армii, Блэз Кампаорэ накіраваўся ў горад По на поўдні краіны, да мяжы з Ганай, а затым збег з краіны.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Буркіна-Фасо