Перайсці да зместу

Больцішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Больцішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 438 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовыя індэксы
231399
Аўтамабільны код
4
Больцішкі (Беларусь)
Больцішкі
Больцішкі
Больцішкі (Гродзенская вобласць)
Больцішкі
Больцішкі

Бо́льцішкі[1] (трансліт.: Boĺciški, руск.: Больтишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Больцішскага сельсавета.

Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5,5 км на паўднёвы захад ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ліда. 425 жыхароў, 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.

Паводле географа В. Жучкевіча, назва ад прозвішча Больціс[2].

Таксама, фіксаваліся слонімскія прозвішчы Балтовіч, Балтоўскі (Bołtowski). З-пад Вільні засведчанае Балт.[3][4][5] Ёсць літоўскае Baltaitis, латышскія Balts, Baltis[6][7]. Аснова Balt- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах (як у прозвішчы Baltrimas)[8][9].