Сурканты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сурканты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
33 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовыя індэксы
231399 (Больцішкі)
Аўтамабільны код
4
Сурканты на карце Беларусі ±
Сурканты (Беларусь)
Сурканты
Сурканты (Гродзенская вобласць)
Сурканты

Сурканты́[1] (трансліт.: Surkanty, руск.: Сурконты) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Больцішскага сельсавета. 15 гаспадарак, 33 жыхары (2013).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XVI ст. У 1567 г. сяло ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць; маёнтак, уласнасць Лідскага зямяніна Андрэя Мікалаевіча, які ставіў у войска 1 каня. У 1690 г. ўладанне Суркантаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне ХІХ ст. ваколіца ў Радунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, у складзе дзяржаўнага маёнтка Эйшышкі; 6 рэвізскіх душ аднадворцаў. У 1905 г. 240 дзесяцін зямлі.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, аколіца ў Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 15.1.1940 г. ў Радунскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Слабодкаўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі.

23.8.1944 г. на хутары быў акружаны атрад «Котвіча» (Мацея Калянкевіча, падпалкоўніка польскай арміі) з Арміі Краёвай. У баі з ротай 3-га батальёна НКУС атрад быў ліквідаваны. Яны страцілі 57 чалавек, у тым ліку М. Калянкевіча, 6 ручных кулямётаў, 3 аўтаматы, 22 вінтоўкі, радыёстанцыю і інш. У гэтым баі загінуў камандзір роты НКУС старшы лейтэнант П. Карняйкоў.

3 25.12.1962 г. у Воранаўскім раёне, з 11.1.1972 г. у Старасмільгінскім, з 24.4.1978 г. у Больцішскім[2] сельсаветах, у калгасе «Праўда», працавала ферма. У 2014 г. ў складзе СВК «Больцішкі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 134 чал., 25 двароў.
  • 1905 — 161 чал.
  • 1921 — 81 чал., 17 двароў.
  • 1940 — 166 чал.
  • 1960 — 122 чал.
  • 1970 — 105 чал.
  • 2004 — 47 чал., 19 гаспадарак.
  • 2013 — 33 чал., 15 гаспадарак.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі жаўнераў Арміі Краёвай, 2016.
  • Могілкі жаўнераў Арміі Краёвай, знішчаны 25 жніўня 2022 года[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Су́рканты
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. glosznadniemna.pl

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]