Бохуслен
| Бохуслен (ландскап) | |
|---|---|
| Landskap Bohuslän | |
| Герб Бохуслена | |
| Правінцыя Бохуслен (ландскап) на карце Швецыі | |
| Рэгіён | Гёталанд |
| Лены | Вестра-Гёталанд |
| Плошча | 4 473 км² |
| Сімвалы правінцыі | |
Бохуслен (шведск.: Landskap Bohuslän) — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурная азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад лена Вестра-Гёталанд.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бохуслен распасціраецца на 160 км уздоўж заходняга ўзбярэжжа Швецыі ад мяжы з Нарвегіяй на поўначы да Гётэборга на поўдні. З усходу мяжуе з ландскапамі Дальсланд і Вестэргётланд.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIV ст. кароль Хокан V Святы пабудаваў на Багахольмене крэпасць Багахус (пасля — Бохус). Назва «Бохуслен» упершыню ўзнікае ў XV ст. і спачатку адносілася да паўднёвай часткі рэгіёна.
У 1658 годзе правінцыя па Роскільскім мірным дагаворы адыйшла да Швецыі. У 1693 годзе Гётэбарг стаў цэнтрам епархіі, а з 1700 года і цэнтрам правінцыі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Ландскап Бохуслен з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не мае адміністрацыйнай ролі, але мае культурнае і гістарычнае значэнне.
Камуны
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі ландскапа размешчаны такія камуны:
Сімвалы ландскапа
[правіць | правіць зыходнік]- Расліна: бружмель
- Рыба: скумбрыя
- Жывёла: цюлень звычайны
- Птушка: крывок
Галерея
[правіць | правіць зыходнік]- Мястэчка Ёкерэ
- Царква ў Мункедалі
- Управа камуны ў Кунгельві
- Краявіды Бохуслена
- Гульмар-фіёрд
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бохуслен