Перайсці да зместу

Бражэльцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бражэльцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼24 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213804041
Бражэльцы (Беларусь)
Бражэльцы
Бражэльцы


Бражэльцы (Гродзенская вобласць)
Бражэльцы
Бражэльцы


Мапа

Бражэ́льцы[1] (трансліт.: Bražeĺcy, руск.: Бражельцы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. За 0,5 км ад вёскі ўпадае ў Солчу рака Балоцінка.

Было старое ашмянскае прозвішча Бражэль[2]. Ёсць літоўскія Braželis, Bražeika, Bražys[3], латышскія Bražs, Bražis[4].

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў сярэдзіне 16 ст. У 1560 г. сяло ў Эйшышскай воласці Лідскага павета, 10 валок зямлі, дзяржаўная ўласнасць. Кароль Жыгімонт Аўгуст пажалаваў сяло віленскаму канюшаму і падканюшаму, васілішскаму дзяржаўцу Яну Ю’ревічу Валчковічу ў якасці падзякі за пасольскую службу ў Вялікім княстве Маскоўскім. Згадваецца маёнтак Бражэльцы ў інвентары 1730 г. У 2-ой палове 19 — пач.20 ст. вёска Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 сялянскіх душ, уладанне графа Путкамера. У 1908 г. ў вёсцы налічвалася 267 жыхароў, 253 дзесяціны зямлі, 30 коней, 73 галавы буйной рагатай жывёлы. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. Уваходзіла ў Беняконскую гміну Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 г. у калоніі Бражэльцы 42 двары, 249 жыхароў, у аднайменным фальварку 3 двары, 70 жыхароў. З 12.10.1940 г. хутар і маёнтак у Беняконскім сельсавеце Воранаўскага раёна Баранавіцкай, а з 20.9.1944 г. Гродзенскай абласцей.

  • 1940 год — 296 жыхароў, 52 двары.
  • 1960 год — 190 жыхароў.
  • 1970 год — 159 жыхароў.
  • 2004 год — 58 жыхароў, 30 двароў.
  • 2019 год — 24 чал.

У складзе сельскагаспадарчага вытворчага калектыву «Эліт — Агра» (цэнтр — вёска Падварышкі). Ферма.

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. ↑ https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-L9MR-1?mode=g&i=1025&cat=2325442
  3. ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=5054bf4d0b1892f817117a7777a45d37 https://pavardes.lki.lt/?pv=f40f07602c408dd29ea2b266d964fc89
  4. ↑ https://uzvardi.lv/surname/727302 https://uzvardi.lv/surname/819416