Больцінікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Больцінікі
01208 Bolteniki 05 05.JPG
Сядзіба, Бальценіцкі парк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
302 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
Больцінікі на карце Беларусі ±
Больцінікі (Беларусь)
Больцінікі
Больцінікі (Гродзенская вобласць)
Больцінікі

Бо́льцінікі[1] (трансліт.: Boĺciniki, руск.: Больтиники) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.

За 15 км на паўночны ўсход ад Воранава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі, каля р. Жыжма, на аўтадарозе Беняконі—Паляцкішкі. 302 жыхары (2014).

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Больцінікі ўтворана ад прозвішча Больціс[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XVI ст. Каля 1514 г. згадваецца як Больцінішскія людзі, уласнасць земскага харужага Д. Скіландзевіча. Да 1549 маёнтак належаў Л. Кандратовічу, потым Міхнавічам, слонімскаму харужаму М. Сакалоўскаму. У 1567 маёнтак Луцкага кашталяна М. Казінскага, які выстаўляў у войска 2 кані. У 1690 два аднайменныя маёнткі ў Беняконскай парафіі Лідскага павета ВКЛ, належалі С. Храптовічу. У 1738 згадваецца як цэнтр парафіі Радунскага каталіцкага дэканата.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, з 1842 — Віленскай губернях. У 1-й пал. ХІХ ст. ўладанне Путкамераў, дзе часта бываў польскі паэт А. Міцкевіч. У 2-й пал. ХІХ ст. цэнтр сельскай грамады Беняконскай воласці, у 1870 г. 250 сялян-уласнікаў, 93 дзяржаўных сялян, 3 аднадворцы. Паводле перапісу ў 1897 годзе ў вёсцы 48 жыхароў, у 1905 — у маёнтку 3 жыхары.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, фальварак у Беняконскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 7 двароў, 96 жыхароў. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 15.1.1940 г. ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Беняконскім сельсавеце, 7 двароў, у 1940 г. 89 жыхароў. 3 1940 г. ў калгасе імя Варашылава. З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны ліпеня 1944 акупіравана нацыстамі. 3 20.9.1944 г. ў Гродзенскай вобл. У 1970 цэнтр калгаса імя Ю. А. Гагарына, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — 118 жыхароў
  • 1970 — 46 двароў, 147 жыхароў
  • 2004 — 86 гаспадарак, 269 жыхароў
  • 2014 — 94 гаспадаркі, 302 жыхары

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін (2014).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Бальценіцкі парк

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]