Перайсці да зместу

Беняконскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беняконскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Беняконі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 319
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Беняко́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беняконі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ромуцеўскага сельсавета[1]. 29 красавіка 1960 года ў склад Воранаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бялюнцы, Дайнава, Забалаць, Кмітаўшчызна, Рэмізава, Станішы і Тусуманцы)[2]. 11 студзеня 1966 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета вернуты вёскі Забалаць і Рамізава[3]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў: Бялюнцы, Вараноўка, Дайнава, Малыя Навасады, Мілюнцы, Станішы, Тусуманцы і Цеслюкішкі[4]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Паляцкішскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёска Любарты, хутары Жальвідоры, Кодзі і Кужы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2953 чалавекі[6], з іх 83,7 % — палякі, 12,0 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 2319 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.