Браніслаў Іосіфавіч Фірага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Іосіфавіч Фірага
Дата нараджэння 9 ліпеня 1935(1935-07-09) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера электратэхніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1985)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1986)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
афіцэр ордэна Брытанскай імперыі медаль «Ветэран працы»

Браніслаў Іосіфавіч Фірага (нар. 9 ліпеня 1935, вёска Мсціж, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — доктар тэхнічных навук (1985), прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, спецыяліст у галіне электрапрывада[ru] і сілавой электронікі[ru].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 ліпеня 1935 года ў вёсцы Мсціж Барысаўскага раёна. Беларус. У 1951 годзе з адзнакай скончыў сямігодку, у 1955 годзе — Мінскі політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў» з адзнакай. Паступіў у Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна, які скончыў з адзнакай у 1961 годзе па спецыяльнасці «Электрыфікацыя прамысловых прадпрыемстваў»; у час вучобы атрымліваў Сталінскую стыпендыю.

З 1961 па 1963 гады працаваў у Мінскім філіяле Навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці на пасадах інжынера-канструктара, старшага інжынера (1961), вядучага інжынера (1962), кіраўніка групы канструктарскага аддзела (1962—1963).

У 1963—1966 гадах — аспірант кафедры «Электрычныя машыны і электрапрывад» Беларускага політэхнічнага інстытута, затым працаваў на гэтай кафедры асістэнтам (1966—1967), старшым выкладчыкам (1967—1968), дацэнтам (1967—1973, 1975—1977).

Кандыдацкую дысертацыю па распрацоўцы і даследаванні тырыстарнага пераўтваральніка частаты для кіравання асінхронным электрарухавіком абараніў у 1966 годзе, доктарскую дысертацыю — у 1984 годзе ў Інстытуце электрадынамікі Акадэміі навук Украіны[uk] па тэорыі і даследаванні сістэмы «тырыстарны цыклаканвертар — асінхронны электрарухавік». Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт (1971), доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1986).

У 1973—1975 гадах — старшы навуковы супрацоўнік кафедры электраабсталявання і аўтаматызацыі прамысловых установак БПІ. З 1977 па 1988 год — загадчык кафедры электраабсталявання і аўтаматызацыі прамысловых установак, у 1988—1997 гадах — загадчык кафедры «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў» Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1997 года — прафесар гэтай кафедры.

Карпаратыўны член Інстытута інжынірынгу і тэхналогій[en] (англ. MIEE, 1995), хартыйны інжынер Інжынернай рады Вялікабрытаніі (CEng). Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1998), навукова-тэхнічнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, двух саветаў па абароне дысертацый.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя зацікаўленні — тэорыя электрапрывада, частотнае кіраванне асінхронных электрарухавікоў, сілавая пераўтваральная тэхніка.

Мае 255 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі, 3 вучэбныя кнігі, больш за 120 навуковых артыкулаў і апублікаваных дакладаў, 33 вынаходніцтвы. Падрыхтаваў шэсць кандыдатаў тэхнічных навук.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Фираго Б. И. Тиристорные циклоконверторы / Б. И. Фираго, Б. С. Готовский, З. А. Лисс; под общ. ред. Г. П. Шейна. — Мн., 1973. — 294 с.;
  • Фираго Б. И. Непосредственные преобразователи частоты в электроприводе. — Мн.: Университетское, 1990. — 255 с;
  • Фираго Б. И. Ремонт и обслуживание электрооборудования. Спецтехнология : учебное пособие для профессионально-технических учебных заведений / С. Н. Павлович, Б. И. Фираго — Мн., 2001. — 245 с;
  • Фираго Б. И., Павлячик Л. Б. Регулируемые электроприводы переменного тока. — Мн.: Техноперспектива, 2006. — 363 с;
  • Фираго Б. И., Павлячик Л. Б. Теория электропривода : учеб. пособие для студентов специальности «Автоматизир. электроприводы». — 1-е изд. Техноперспектива, 2004. — 527 с. — 2-е изд. Техноперспектива, 2007. — 585 с..

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1980),
  • нагрудны знак «За выдатныя поспехі ў працы ў галіне вышэйшай адукацыі» (1987),
  • медаль «Ветэран працы» (1988),
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992),
  • ордэн Брытанскай імперыі 4-й ступені.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Кто есть кто: Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии: справочник. — Мн.: Ураджай, 2000. — 164 с. — С. 162—163.
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 706.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 379.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]