Джэймс Уістлер
Джэймс Уістлер | |
---|---|
англ.: James Whistler | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Abbot McNeill Whistler |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, ілюстратар, пісьменнік, літограф, мастак-гравёр, графік, дызайнер |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1904[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Washington Whistler[d][7] |
Маці | Anna McNeill Whistler[d][7] |
Жонка | Beatrice Whistler[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Джэймс Эбат Мак-Нейл Уістлер (англ.: James Abbot McNeill Whistler, часам Мак-Ніл, 11 ліпеня 1834, Лоўэл, Масачусетс, ЗША — 17 ліпеня 1903, Лондан, Вялікабрытанія) — амерыканскі мастак, майстар жывапіснага партрэта, а таксама афорта і літаграфіі. Адзін з вядомых таналістаў — папярэднікаў імпрэсіянізму і сімвалізму. Прыхільнік канцэпцыі «мастацтва дзеля мастацтва». Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (1892).
Вучыўся ў Расійскай імперыі і ЗША, але большую частку актыўнага жыцця правёў у Англіі. Найбольш вядомы партрэтамі сваіх сучаснікаў. Зазнаў уплыў рэалістаў у асобе свайго сябра Гюстава Курбэ і прэрафаэлітаў, а таксама японскага мастацтва. У шэрагу творчых метадаў быў блізкі да імпрэсіянізму. Адным з самых вядомых твораў Уістлера з’яўляецца партрэт яго маці: «Аранжыроўка у шэрым і чорным. Маці мастака». Аказаў уплыў на два пакаленні мастакоў у Еўропе і ў Злучаных Штатах. Быў дружны з Дантэ Расеці, Эдуардам Манэ, Клодам Манэ, Обры Бёрдслі, паэтамі Стэфанам Малармэ і Оскарам Уайльдам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 James Abbott McNeill Whistler
- ↑ James McNeill Whistler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 RKDartists
- ↑ James Abbott Mcneill Whistler // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 9 студзеня 2022.
- ↑ 7,0 7,1 Kindred Britain
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.