Уладзімір Ільіч Жарэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ільіч Жарэла
Нараджэнне 19 сакавіка 1949(1949-03-19) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Ільіч Жарэла (нар. 19 сакавіка 1949, в. Лозкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі чыгуначнік і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Аршанскі каледж транспарту[1], Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін па эксплуатацыі чыгункі).

Працоўную дзейнасць пачаў дзяжурным па станцыі Іўдзель Сяроўскага аддзялення Свярдлоўскай чыгункі. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў дзяжурным па станцыі Калінкавічы, начальнікам станцый Уза, Таўкачоўскі, Жыткавічы, намеснікам начальніка станцыі Калінкавічы Гомельскага аддзялення, начальнікам станцыі Лунінец Баранавіцкага аддзялення, начальнікам станцыі Віцебск Віцебскага аддзялення, начальнікам Магілёўскага аддзялення, начальнікам Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Займаў пасады першага намесніка Начальніка, Начальніка Беларускай чыгункі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі