Будзільнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механічны будзільнік

Будзі́льнік — гадзіннік, які ў зададзены час падае гукавы і (або) светлавы сігнал. Назва «будзільнік» паказвае на галоўнае прызначэнне такіх гадзіннікаў — абудзіць гаспадара. Таксама будзільнік можна выкарыстоўваць як «напамінальнік» або таймер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Механічны будзільнік пабудаваў амерыканец Леві Хатчынс у 1787 годзе, аднак прылада званіла толькі а 4.00 раніцы[1]. Будзільнік, які можна наладзіць на любы патрэбны час, запатэнтаваў у 1847 годзе француз Антуан Радзье.

Фірма Westclox прапанавала ў 1908 годзе будзільнік «Біг-Бен». У ім ролю звана гуляў увесь корпус гадзінніка, з-за чаго гук будзільніка быў вельмі гучным[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]