Будынак кансісторыі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак кансісторыі
53°54′11″ пн. ш. 27°33′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000235шыфр 712Г000235
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак кансісторыі — будынак XVIII стагоддзя ў Мінску па вул. Рэвалюцыйнай, 1а. Уваходзіць у комплекс былога калегіума езуітаў.

Акрамя ўласна кансісторыі ў будынку таксама жылі ксяндзы-пралаты і канонікі. Пазней, калі кансісторыю перавялі ў комплекс былога францысканскага кляштара, тут размясцілася плябанія.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, прымыкае да касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Асноўны аб'ём трохпавярховы, накрыты вальмавым дахам з трохвугольнымі франтонамі. Фасады вырашаны плоскасна, чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Паміж другім і трэцім паверхамі праходзіць тонкі карнізны паясок. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]