Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск)
| Славутасць | |
| Будынак духоўнай кансісторыі | |
|---|---|
| | |
| 53°54′09″ пн. ш. 27°33′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Дата пабудовы | 1864 год |
| Статус |
|
Будынак былой духоўнай кансісторыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 24, на рагу з Чырвонаармейскай вуліцай (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя[1] (паводле некаторых звестак — у 1864 годзе[2]) у складзе комплексу архірэйскага падворка для размяшчэння кансісторыі, а таксама пакояў мінскага епархіяльнага архітэктара[1]. Кансісторыя дзейнічала да 1924 года[2]. У савецкі перыяд у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі[1]. У 2004 годзе ў будынку адкрыты Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Будынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха руставаныя, другога — гладкія, вокны прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці паверх. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі сандрыкамі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім карнізным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка змешанага калідорна-анфіладнага тыпу. Першы і другі паверхі маюць цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, трэці — плоскія[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 158о. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- 1 2 3 Будынак духоўнай кансісторыі ў Мінску. vetliva. Гід па Беларусі. Праверана 4 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 158о. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск)- Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск) на сайце «Архіварта»

