Будынак крэдытнага банка (Пінск)
Славутасць | |
Будынак крэдытнага банка | |
---|---|
52°06′53″ пн. ш. 26°06′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1920-я |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак крэдытнага банка — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па вуліцы Заслонава, 8, на рагу з вуліцай Каржа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1920-х гг. з цэглы[1].
Тут 26 чэрвеня 1941 г. Пінскім абкамам КП(б)Б быў створаны адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў з 60 партыйных і савецкіх працаўнікоў і камсамольцаў Пінска. Камандзір атрада — загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925 гг. і нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі ў 1936—1937 гг. В. З. Корж (псеўданім Камароў), камісары — М. І. Бандаравец, В. Ц. Меркуль. У ліпені — жніўні 1941 г. у атрадзе ваявала В. З. Харужая — Герой Савецкага Саюза (1960). У сакавіку 1943 г. на базе атрада В. З. Каржа створана партызанская брыгада імя С. М. Будзённага Пінскага партызанскага злучэння, якая змагалася з нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Да дня злучэння з Чырвонай Арміяй (17.7.1944) брыгада налічвала 1078 чалавек (3 атрада). За баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны камандзіру атрада, пазней камандзіру Пінскага партызанскага злучэння, В. З. Каржу 15.8.1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
У 1964 г. на будынку пастаўлена мемарыяльная дошка ў памяць пра стварэнне партызанскага атрада[2].
Цяпер тут размешчана музычная школа[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры з элементамі мадэрну[1].
Двухпавярховы будынак мае нерэгулярны план, абумоўлены вуглавым размяшчэннем аб’екта. Вуглавая частка дома на першым паверсе закруглена, а на другім зрэзана, у выніку чаго ўтвораны своеасаблівы балкончык. Рытм і памеры вокнаў вызначаны функцыянальным рашэннем будынка. Уваходны партал размешчаны асіметрычна і падкрэслены вялікім паўцыркульным акном над ім. Планіроўка калідорная, Т-падобная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Т. В. Габрусь. 1357. Здание кредитного банка // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 319. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
- ↑ а б А. И. Дулебо. 1367. Место создания партизанского отряда В. З. Коржа // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 322. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь. 1357. Здание кредитного банка // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 319. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак крэдытнага банка (Пінск)
- Будынак крэдытнага банка (Пінск) на сайце «Архіварта»