Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (У. М. Антановіч, Ф. І. Шырын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага
Гады існавання 1943 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1078 партызан (14 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Ленінскі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя С. М. Будзённагапартызанская брыгада, у 1943—1944 гадах дзейнічала на тэрыторыі Ленінскага раёна. Створана ў сакавіку 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Камарова» (В. З. Каржа) і А. І. Дамброўскага. Пры арганізацыі брыгады атрад «Камарова» быў расфарміраваны — з яго асабовага складу былі створаны новыя атрады імя К. Я. Варашылава і імя Р. І. Катоўскага.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка па жнівень 1943 года камандаванне брыгады не прызначалася, непасрэднае кіраўніцтва ёю ў гэты час ажыццяўляў штаб злучэння.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ЖыткавічыПінск, БаранавічыЛунінец, на дарозе СтаробінМікашэвічыДавыд-Гарадок. Удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». У верасні — кастрычніку 1943 года падарвалі больш за 2,5 тысяч рэек, у ноч на 20 чэрвеня 1944 года — 796 рэек. У лютым — сакавіку 1942 года атрад «Камарова» разам з атрадамі А. І. Далідовіча, А. І. Патрына, М. М. Розава разграмілі валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Кузьмічы, Доўгае, Капацэвічы, Скаўшын, Пасталы, Пагост. У верасні 1942 года атрад «Камарова» з атрадамі М. Ц. Шыша і «Пятровіча» разбіў нямецкі гарнізон у вёсцы Леніна, спаліў склад боепрыпасаў (Ленінскі бой). У лютым — маі 1944 года вялі баі з карнікамі каля вёсак Ельна, Малыя Сцяблевічы, Грычынавічы, Леніна, Морач. У чэрвені — ліпені 1944 правялі 19 баёў з праціўнікам. У ліпені 1944 года трымалі абарону і вялі баі ў Ленінскім і Старобінскім раёнах.

14 ліпеня 1944 года брыгада (1078 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе ў горадзе Пінску ў гонар атрада «Камарова» (В. З. Каржа) устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]