Буёўскае
Буёўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 174,6 м |
Даўжыня | 2,65 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,72 км² |
Аб’ём | 0,00446 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,84 км |
Найбольшая глыбіня | 13 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,28 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Буёўскае — возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мошна, за 2 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Лёзна.
Плошча паверхні Буёўскага возера 0,72 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 5,84 км. Найбольшая глыбіня 13 м, сярэдняя 6,2 м. Плошча вадазбору 9,4 км². Аб'ём вады ў возеры 4,46 млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход, лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на поўначы возера да 10 м. Берагі вышынёй да 0,6 м, пясчаныя. Заходнія і ўсходнія берагі сплавінныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно возера карытападобнай формы. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Астатняя частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,2 м і да адлегласці 5—20 (на поўначы да 50) метраў. З Буёўскага возера выцякае ручай у раку Мошна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.
Уздоўж паўднёвага берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н2910.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Рачэўскі А. М. Буёўскае возера // Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)