Быкі (валуны)
Выгляд
Быкі́ — валуны, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. Два блокі чырвонага буйназярністага граніту за 4 км на поўнач ад в. Іканы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, на захад ад дарогі Зембін—Бягомль. Даўжыня паўночнага блока З м, шырыня 1,8 м, паўднёвага — адпаведна 2,5 м і 1,4 м, вышыня да 2,1 м, агульны абвод 14,3 м. Аб'ём 17 м³, маса каля 50 т. Прынесены са Скандынавіі каля 200 тысяч гадоў назад. На паверхні Быкоў расце 21 від лішайнікаў і 8 відаў імхоў, сярод якіх ёсць рэдкія. Назва «Быкі» звязана з легендай, паводле якой Бог ператварыў у камяні быкоў і аратага, што працаваў на Вялікдзень.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Быкі». Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх