Бялёва (урочышча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бялёва, урочышча)

Бялёва — урочышча ў Беларусі, каля в. Бялёў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, помнік прыроды. Купалападобнае ўзвышша вышынёй да 184 м, плошча складае 30 км², стромка абрываецца да забалочаных паніжэнняў шырынёй 100—600 м. Вылучаецца надзвычай вялікім для нізіннага Прыпяцкага Палесся перападам вышыняў — да 45 м. На паверхні Бялёва субканцэнтрычныя пясчаныя грады вышынёй 5—10 м. Паходжанне канчаткова не высветлена: мяркуюць, што гэта кальцавы кам ці тэктанічная структура.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]