Бялёў (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Бялёў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 054 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247962
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216828006
Бялёў на карце Беларусі ±
Бялёў (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Бялёў (Жыткавіцкі раён)
Бялёў (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Бялёў (Жыткавіцкі раён)

Бялёў[1] (трансліт.: Bialioŭ, руск.: Белёв) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 5 км ад чыгуначнай станцыі Брынёва (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 220 км ад Гомелю, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Брэст — Гомель (М10).

Каля вёскі Бялёў знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна і другі па вышыні Прыпяцкага Палесся — 184,1 м.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у тым ліку Найда-Бялёўскі канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з 2 прасталінейных паралельных вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, якія на поўдні злучаюцца кароткай просталінейнай шыротнай вуліцай, а на поўначы да іх далучаецца просталінейная вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987—1992 гадах пабудавана 150 цагляных хат катэджнага тыпу, у якіх змесцаваліся перасяленцы з месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска Бялова ў Мазырскім павеце Менскам ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне графа Хадкевіча. Абшарнік Прыкота валодаў у вёсцы ў 1863 годзе 55 дзесяцінамі зямлі. У 1885 годзе пачаліся заняткі ў царкоўна-прыхадской школе. Праз вёску праходзіла ваенна-камунікацыйная дарога са Слуцкага павета ў Петрыкаў. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся царква Раства Багародзіцы, хлебазапасны магазін, карчма. Побач быў фальварак. У 1903 годзе ў наёмнай хаце адкрыта земская школа. У 1908 годзе ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «III Інтэрнацыянал», працавалі смалярня (з 1927 года), паравы млын (з 1926 года), гамарня, стальмашня, ваўначоска. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Бялёўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі ў вёсцы апорны пункт акупантаў. У лютым 1943 года нямецкія карнікі спалілі 6 двароў і забілі 31 жыхара. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 109 жыхароў, у памяць пра якіх усталявана стэла, збудаваная ў 1975 годзе ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу «III Інтэрнацыянал». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 422 гаспадаркі, 1054 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 год — 36 двароў.
  • 1850 год — 62 двары, 353 жыхара.
  • 1885 год — 75 двароў, 449 жыхароў.
  • 1897 год — 140 двароў, 768 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 212 двароў, 947 жыхароў.
  • 1921 год — 1045 жыхароў.
  • 1940 год — 282 двары.
  • 1959 год — 1234 жыхара (паводле перапісу).
  • 1994 год — 456 гаспадарак, 1026 жыхароў
  • 2004 год — 422 гаспадаркі, 1054 жыхара.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Нараджэння Божай Маці

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Інтэрнацыянальная вуліца
  • Ленінская вуліца
  • Вуліца М. Клявы
  • Маладзёжная вуліца
  • Набярэжная вуліца
  • Савецкая вуліца
  • Сонечная вуліца

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]