Бярвенцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бярвенцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
Бярвенцы на карце Беларусі ±
Бярвенцы (Беларусь)
Бярвенцы
Бярвенцы (Гродзенская вобласць)
Бярвенцы

Бярве́нцы[1] (трансліт.: Biarviency, руск.: Бервенцы) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.

Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], пасля — у склад Жупранскага сельсавета. Да 20 чэрвеня 1988 года вёска ўваходзіла ў склад Палянскага сельсавета[3].

Праз 0,5 км на ўсход ад вёскі, на паўднёвых схіле пагорка, на беразе невялікага прытока ракі Ашмянка, размяшчаецца сярэднявечнае селішча. Матэрыял помніка прадстаўлены значнай колькасцю фрагментаў ганчарнага посуду, жалезных і металічных вырабаў і іх фрагментаў, манетай (баратынка, каронная, XVII ст.). Селішча датуецца XVIXVII стст.[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  4. Лакіза, В., Харытановіч, З., Чарняўскі, М. Вынікі археалагічных даследаванняў узонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы / Вадзім Лакіза, Зоя Харытановіч, Максім Чарняўскі // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [рэдкал.: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 390, [1] с., [1] л. каляр. іл. : іл., табл. — С. 14. — ISBN 978-985-08-1310-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]