Перайсці да зместу

Дукойні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дукойні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 47 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
Дукойні (Беларусь)
Дукойні
Дукойні
Дукойні (Гродзенская вобласць)
Дукойні
Дукойні

Дуко́йні[2] (трансліт.: Dukojni, руск.: Дукойни, літ. Dukainiai) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.

З асновай Duk- літоўскія прозвішчы Dukas, Dukelis[3]. Так жа сама суадносяцца літоўскія тапонімы Kėdainiai, Vilainiai з аднаасноўнымі прозвішчамі Kėdys, Kėdainis, Vilas, Vileikis[4][5][6].

Вадзім Жучкевіч аснову Duk- у тапонімах Дукойні, Дукелі, у прозвішчы Дукельскі па сугучнасці звязваў з літоўскім dūkinėti, dūkinti «шалець»[7].

Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[8], да 19 жніўня 1985 года — у склад Жупранскага сельсавета[9], да 20 чэрвеня 1988 года — у склад Палянскага сельсавета[10].

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 538—539.
  4. Kėdainiai. Lietuvos vietovardžių geoinformacinė duomenų bazė [Геаінфармацыйная база звестак тапонімаў Літвы].
  5. Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 965.
  6. Vilainiai. Lietuvos vietovardžių geoinformacinė duomenų bazė [Геаінфармацыйная база звестак тапонімаў Літвы].
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 113.
  8. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  9. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  10. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).