Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
Кляштар | |
Бярозаўскі кляштар | |
---|---|
![]() | |
52°32′00″ пн. ш. 24°57′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Бяроза |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Ордэнская прыналежнасць | Картэзіянцы |
Архітэктурны стыль | сталае барока |
Архітэктар | Джавані Батыста Джызлені[d] |
Заснавальнік | Казімір Леў Сапега і Леў Сапега |
Дата заснавання | 1648 |
Будаўніцтва | 2-я пал. XVII ст. — 1689 |
Дата скасавання | 1864 |
Статус |
![]() |
![]() |
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — колішні кляштар у г. Бяроза. Помнік дойлідства сталага барока. Захаваліся рэшткі паўднёвай і заходняй частак кляштара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28XVIII%29.jpg/220px-Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28XVIII%29.jpg)
Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі, які пазней быў пахаваны ў мурах кляштарнага касцёлу. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689 годзе. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменны касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/BiarozaKlastar-NapaleonOrda.jpg/220px-BiarozaKlastar-NapaleonOrda.jpg)
Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж шведамі і рускімі, кляштар быў разрабаваны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_09.jpg/220px-%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_09.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28B._Podbielski%2C_1861%29.jpg/220px-Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%28B._Podbielski%2C_1861%29.jpg)
За час свайго існавання кляштар стаў буйнай гаспадаркай і крэдытаваў магнатэрыю і дробную шляхту; кляштару належалі некалькі навакольных вёсак, заводаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза ў складзе Расійскай імперыі. У бярозаўскім кляштары засталіся толькі 6 манахаў, гэта быў апошні кляштар картэзіянцаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Апошнім настаяцелем кляштара быў айцец Павел Геніюш, які паходзіў з заможнай сям'і, але вырашыў пакінуць усё і весці пустэльніцкае жыццё, паступіў у Ордэн, калі яму яшчэ не было дваццаці гадоў. Сярод іншых манахаў Павел Геніюш выдзяляўся асаблівымі цнотамі веры, надзеі і любові, і з прычыны яго ранняй мудрасці, манахі выбралі яго прыёрам кляштара. Айцец Павел кіраваў кляштарам да часу яго закрыцця і выгнання манахаў. Сам айцец-прыёр жыццёвымі абставінамі быў вымушаны ўступіць у іншы манаскі Ордэн, — бенедыктынцаў, — дзе праз некаторы час таксама становіцца настаяцелем. Памёр айцец Павел Геніюш на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў апініі святасці. Пахаваны на могілках аднаго з бенедыктынскіх кляштараў Польшчы.
У 1830-х гг. кляштар быў зачынены, яго памяшканні сталі выкарыстоўвацца ў якасці казармаў, прыходзілі ў заняпад.
Пасля закрыцця кляштара
[правіць | правіць зыходнік]Памяшканні былога кляштара сталі выкарыстоўвацца рускімі ў якасці казармаў. Кляштарная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281925%29_%282%29.jpg/220px-Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281925%29_%282%29.jpg)
Пасля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстання рускія пачалі разбіраць муры і будынкі кляштара, будаваць з іх казармы. У 1871 годзе гродзенскі архітэктар Якаў Фардон выканаў абмерныя чарцяжы кляштарнай брамы[1].
У 1930-х гадах былыя рускія казармы былі пераўтвораны польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лагер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштара была размешчаная вайсковая частка.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_08.jpg/220px-%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0._%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_08.jpg)
У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі. Існаваў праект аднаўлення кляштара, аднак ён быў прыпынены.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/%D0%A0%D1%8D%D1%88%D1%82%D0%BA%D1%96_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8D%D0%B7%D1%96%D1%8F%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E.jpg/220px-%D0%A0%D1%8D%D1%88%D1%82%D0%BA%D1%96_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8D%D0%B7%D1%96%D1%8F%D0%BD%D1%86%D0%B0%D1%9E.jpg)
Вядуцца працы па рэстаўрацыі кляштара, у верасні 2014 года была цалкам адноўлена брама.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281837%29_%285%29.jpg/220px-Biaroza_Kartuskaja%2C_Kla%C5%A1tarnaja._%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281837%29_%285%29.jpg)
У комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, аднатыпныя групы жылых карпусоў з маленькімі ўнутранымі дворыкамі, трапезная, бібліятэка, шпіталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы, разам з прылеглым садам з вадаёмам былі абнесеныя крапаснымі мурамі з вежамі і каплічкай. Галоўным уваходам у кляштар служыла магутная брама з байніцамі. Яна вяла ў двор, прызначаны для гаспадарчых патрэб і абслугоўвання наведвальнікаў, яго ўтваралі карпусы келляў радавых манахаў, дапаможных і гаспадарчых службаў. Другі, замкнёны прамавугольны двор, утваралі калідоры-галерэі, што злучалі двухпавярховыя карпусы келляў манахаў-самотнікаў з касцёлам. Келлі вылучаліся ў самастойныя жылыя ячэйкі з маленькімі ўнутранымі дворыкамі. Дэкаратыўнае аздабленне — пілястры, раскрапоўкі, глыбокія нішы, фігурныя франтоны.
Касцёл
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/%D0%90%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B6%D0%B0_%D0%B7%D1%8C_%D0%B2%D0%B5%D0%B6%D0%B0%D0%BC%D1%96.jpg/220px-%D0%90%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B6%D0%B0_%D0%B7%D1%8C_%D0%B2%D0%B5%D0%B6%D0%B0%D0%BC%D1%96.jpg)
Касцёл — трохнефнавая базіліка з трыма гранёнымі апсідамі і гранёным тамбурам пры ўваходзе. Да сярэдняй апсіды прылягала васьмігранная шмат'ярусная вежа-званіца з купалам, якая фарміравала сілуэт ансамбля. Яна стаяла ўнутры прамавугольнага панадворку, прымыкала да сярэдняй апсіды касцёла і з'яўлялася абарончай вежай з магутнымі сценамі і вузкімі вокнамі-байніцамі. Ярусы, прыстасаваныя для гармат, звязвала вітая лесвіца ў тоўшчы муроў.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Coat_of_Arms_of_Biaroza%2C_Belarus.svg/150px-Coat_of_Arms_of_Biaroza%2C_Belarus.svg.png)
Брама кляштара намалявана на гербе і сцягу горада Бяроза.
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С.60.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3) — С.411.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 123-125.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
- Картэзіянскі ордэн
- Да 520 годдзя Бярозы Архівавана 15 чэрвеня 2006.
- История возникновения Берёзовского кляштора картузов
- Здымкі на radzima.org
- Свет над брамой(недаступная спасылка)
- Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў на сайце «Архіварта»
(недаступная спасылка)