Білірубін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Білірубін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₃₃H₃₆N₄O₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 635-65-4
PubChem 5280352
Рэг. нумар EINECS 211-239-7
SMILES
ChemSpider 4444055

Білірубі́н (ад лац.: bilis — жоўць і лац.: ruber — чырвоны) — прадукт распаду гемаглабіну; адзін з пігментаў жоўці. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Мае чырвона-буры колер у растворы, карычневы — у крышталях. Утвараецца найбольш у печані, адтуль з жоўцю выводзіцца ў кішэчнік, дзе асноўная маса білірубіну ператвараецца ў мезабілірубін, а потым ва ўрабілінаген. У тонкім кішэчніку невялікая колькасць білірубіну ўсмоктваецца ў кроў і зноў трапляе ў печань.

Пры атручэнні, парушэнні функцыі печані (закупорцы жоўцевых пратокаў) колькасць білірубіну ў крыві павялічваецца, што выклікае жаўтуху. Змяненне білірубіну ў крыві — дыягнастычны паказчык.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]