Білівердзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Білівердзін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₃₃H₃₄N₄O₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 114-25-0
PubChem 5280353
Рэг. нумар EINECS 204-042-2
SMILES
ChemSpider 10628548

Білівердзі́н (ад лац.: bilis — жоўць і фр.: vert — зялёны) — адзін з жоўцевых пігментаў. Крышталі зялёнага колеру, малекулярная маса 582,67.

Білівердзін — дэцыклізаваны тэтрапірол  (руск.), прамежкавы прадукт ферментатыўнага распаду гемаглабіну, што адбываецца ў макрафагах печані, селязёнкі і касцявога мозгу пазваночных з утварэннем вердаглабіну, які ў сваю чаргу распадаецца з вызваленнем глабіну, жалеза і білівердзіну. Пры аднаўленні білівердзін ператвараецца ў білірубін.

Білівердзін знойдзены таксама ў некаторых беспазваночных жывёл (чарвей, ракападобных, насякомых).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]