Біскупцы (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Вёска
Біскупцы
| ||||||||||||||||||||||
Біскупцы́[1] (трансліт.: Biskupcy, руск.: Бискупцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з сярэдзіны XV ст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 г. фальварак ва ўладанні Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям'і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. У 1940—1961 гадах цэнтр Біскупецкага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Магазін,
- Базавая школа (у 1950-я гг. дырэктарам быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк).
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біскупцы (Ваўкавыскі раён)