Пратысталогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пратысталогія — раздзел біялогіі, якія вывучае аднаклетачныя ядзерныя арганізмы — пратысты. Тэрмін «пратысталогія» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «протазаалогія».

На Беларусі даследванні ў галіне пратысталогіі пачаты ў 1930-я гады В. Л. Якімавым. Пераважнае развіццё атрымалі ветэрынарная і медыцынская пратысталогіі. Даследванні праводзяцца ў Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, БДУ. Значны ўклад зрабілі вучоныя Г. Г. Вінберг, У. Р. Гобзем, В. Ф. Гусеў, М. І. Дылько, П. С. Іванова, С. П. Сузько.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]