Браніслаў Шварцэ
Браніслаў Шварцэ | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
7 кастрычніка 1834 |
Смерць |
18 лютага 1904 (69 гадоў) |
Месца пахавання | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | публіцыстыка[2] і перакладніцтва[d][2] |
Бітвы | |
![]() |
Браніслаў Шва́рцэ (польск.: Bronisław Antoni Szwarce; 7 кастрычніка 1834, Лакрыст каля г. Дынан, Францыя — 18 лютага 1904, Львоў) — дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1834 года ў французскай Брэтані. Яго бацька, Юзаф Шварцэ, удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў і вымушаны быў выправіцца ў эміграцыю. Бунтоўны характар бацькі перадаўся сыну, які ў 1848 годзе ўдзельнічае ў еўрапейскай „вясне народаў”: 14-гадовы хлопец змагаецца на барыкадах Парыжа супраць караля Луі Філіпа ў імя Рэспублікі. У першы раз аказваецца за кратамі[3].
Скончыў у 1855 годзе інжынерную школу ў Парыжы. Пераехаў у Вену, дзе правёў два гады, будуючы аўстрыйскую чыгунку. У 1859 годзе ў Варшаве, а ўжо ў красавіку 1860 года ўладкаваўся ў французскую кампанію, якая будавала чыгунку Пецярбургска-Варшаўскую чыгунку. Браніслаў Шварцэ заняў пасаду памочніка будаўніка на станцыі Беласток[3].
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй[4].
Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.)[4].
3 ліпеня 1862 года член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага. 23 снежня 1862 года арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць, потым высланы ў Сібір, дзе супрацоўнічаў з нарадавольцамі[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Bronis%C5%82aw_Szwarce_%28-1904%29.jpg/220px-Bronis%C5%82aw_Szwarce_%28-1904%29.jpg)
3 1891 года ў Галіцыі, перакладаў на польскую мову творы М. Някрасава, А. Пушкіна. Аўтар успамінаў «Сем гадоў у Шлісельбургу» (1893) і інш[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Lwow-cmentarzLyczakowski-BronislawSzwarce.jpg/220px-Lwow-cmentarzLyczakowski-BronislawSzwarce.jpg)
Памёр у Львове. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Cmentarz Łyczakowski we Lwowie — С. 255.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Васіль ГЕРАСІМЧЫК. Кіраўнік Беластоцкага кола Браніслаў Шварцэ (з гісторыі паўстання 1863-1864 гг.) . Ніва (20 сакавіка 2016). Праверана 20 жніўня 2023.
- ↑ а б в г Г. В. Кісялёў. Шварцэ Браніслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Г. В. Кісялёў. Шварцэ Браніслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Браніслаў Шварцэ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Марбіян
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі Цэнтральнай школы Парыжа
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Сасланыя ў Сібір
- Члены Цэнтральнага нацыянальнага камітэта