Сялец (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Сялец)
Сялец
Вадасховішча Сялец з боку плаціны
Каардынаты: 52°36′30″ пн. ш. 24°56′00″ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора 140 м
Даўжыня 11,8 км
Шырыня 4,1 км
Плошча 20,7 км²
Аб'ём 0,0563 км³
Даўжыня берагавой лініі 33,5 км
Найбольшая глыбіня 5,4 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Плошча вадазбору 681 км²
Упадаюць Ясельда, Хотава
Выцякаюць Ясельда
Год напаўнення 1985
Сялец (Брэсцкая вобласць)
Сялец
Сялец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяле́ц[1][2] — вадасховішча, размешчанае на поўначы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў 7 км ад горада Бяроза, каля аграгарадка Сялец.

Даўжыня вадасховішча складае 11,8 км, найбольшая шырыня — 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 33,5 км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 2,7 м. Аб’ём вады — 56,3 млн м³, сярэдні штогадовы сцёк 101 млн м³.

Створана ў 1985 годзе ў абалоне ракі Ясельда для водазабеспячэння сажалак рыбгаса «Сялец», увільгатнення глеб, добраўпарадкавання прылеглых населеных пунктаў. Галоўнае гідратэхнічнае збудаванне — земляная намыўная плаціна даўжынёй 4,3 км з хвалеўстойлівым верхавым адхонам. Агараджальная дамба цягнецца на 13,9 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2,5 м. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Плошча вадазбору складае 681 км²[2][3]. Вадазбор раўнінны, перасечаны меліярацыйнымі каналамі[3].

З паўночна-ўсходняга боку і з поўдня гаспадарчыя сажалкі аддзелены ад абвадной дарогі ірвом, які перашкаджае падыйсці да сажалак. Маецца толькі пара месцаў, дзе праз роў пракладзены праезд.

Пабудовай вадасховішча былі знішчаны рэчкі Радахоч і Тураса. На вадасховішчы засталося некалькі вялікіх адкрытых астравоў, вусцевая зона моцна зарасла трыснягом. Па берагах растуць хвойныя і яловыя лясы, забалочаныя алешнікі.

Вадасховішча часткова ўваходзіць у склад рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Буслаўка» [4]. У паслягнездавы перыяд на берагах і астравах вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторыях канцэнтруецца больш за 20 тыс. водна-балотных птушак. Найбольш шматлікімі ў гэты час з’яўляюцца лыска (Fulica atra), качка-крыжанка (Anas plathyrynchos), вялікі баклан (Phalacrocorax carbo), шэрая (Ardea cinerea) і вялікая белая чаплі (Egretta alba).

Нестабільнасць узроўню вады на вадасховішчы ў перыяд гнездавання прыводзіць да масавага знішчэння птушыных гнёзд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]