Вадзім Мікалаевіч Шабека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Мікалаевіч Шабека
Vadim N. Shebeko.jpeg
Сцяг Саратаўскі віцэ-губернатар
25 лютага 1913 — кастрычнік 1913
Папярэднік Пётр Міхайлавіч Баярскі
Пераемнік Аляксандр Сяргеевіч Рымскі-Корсакаў
Сцяг Гродзенскі губернатар
18 кастрычніка 1913 — 29 лютага 1916
Папярэднік Пётр Міхайлавіч Баярскі
Пераемнік Аляксандр Мікалаевіч Крэйтан

Нараджэнне 11 ліпеня 1864(1864-07-11)
Смерць 12 лістапада 1943(1943-11-12) (79 гадоў)
Род Шабека
Бацька Мікалай Ігнатавіч Шабека[d]
Маці Mariya Goncharova[d]
Жонка Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель
Адукацыя Мікалаеўская ваенная акадэмія
Дзейнасць дыпламат
Ваенная служба
Гады службы 1882—1917
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род войскаў Гвардыя, Генштаб
Званне Генерал-маёр
Узнагароды

Вадзі́м Мікала́евіч Шабе́ка (руск.: Вадим Николаевич Шебеко; 11 ліпеня 1864 — 12 лістапада 1943, Парыж) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, ваенны агент у ЗША і Германіі, гродзенскі губернатар і маскоўскі граданачальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўны. Сын генерала-ад-кавалерыі Мікалая Ігнацьевіча Шабекі і Марыі Іванаўны Ганчаровай (1839—1935), пляменніцы Наталлі Ганчаровай. Брат дыпламата Мікалая Мікалаевіча Шабекі.

Скончыў Пажаскі корпус (1884), быў выпушчаны карнетам у Кавалергардскі полк. У 1894 годзе скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (па 1-ым разрадзе).

Чыны: камер-паж (1883), паручнік (1888), штабс-ротмістр гвардыі (1894), капітан ГШ (1894), падпалкоўнік (1899), палкоўнік (за адзнаку, 1903), флігель-ад’ютант (1904), генерал-маёр (за адзнаку, 1913) з залічэннем у Світу.

Служыў старэйшым ад’ютантам штаба 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (1895—1896). У 1896—1899 гадах знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага агента ў Канстанцінопалі. Затым займаў пасады ваеннага агента ў ЗША (1899—1901) і Германіі (1901—1905). У 1904—1905 гадах знаходзіўся пры германскім імператары.

У 1905 годзе вярнуўся ў Расію і служыў у Генеральным штабе (1905—1913). Затым займаў пасады Саратаўскага віцэ-губернатара (люты—кастрычнік 1913), Гродзенскага губернатара (1913—1916). У лютым 1916 года быў прызначаны маскоўскім граданачальнікам, у красавіку 1917 года — звольнены ад службы па прашэнні, з мундзірам і пенсіяй.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эміграваў ва Францыю. У 1920-я—1930-я гады быў саўладальнікам чайнай з антыкварнай крамай «Баярскі церам» у цэнтры Парыжа.

Памёр у 1943 годзе ў Парыжы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка (з 20 жніўня 1908; Брусель)[1] — Маргарыта Карлаўна Кандрацьева (1871—1919), народжаная баранеса Шылінг, удава памочніка матэрыяльных службаў Прывіслінскіх чыгунак. Дзеці народжаныя да шлюбу:

  • Уладзімір (1896—1920), паручнік Кавалергардскага палка, удзельнік Белага руху, ад’ютант генерала Слашчова. У 1920 годзе быў забіты бомбай на станцыі Джанкой.
  • Фёдар (1898—1983), выпускнік Пажаскага корпуса (1917), кавалергард, удзельнік Белага руху. У эміграцыі ў Францыі.
  • Марыя (?—пасля 1946)

Другая жонка — графіня Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель (1877—1948), фрэйліна, дачка У. П. Кляйнміхеля, разведзеная княгіня Арбеліяні. Даводзілася Шабеку траюраднай сястрой. Аўтарка ўспамінаў, памерла ў Парыжы.

  • Вера (11.12.1919; Парыж— ?), у 1951 годзе ў Леоне выйшла замуж за Жана Леона Бішэ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Замежныя:

Зноскі

  1. ЦГИА СПб. ф.19. оп.126. д.1691. с. 192.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волков С. В. Офицеры российской гвардии: Опыт мартиролога М.: Русский путь, 2002. СС. 531—532
  • Гродненские губернаторы (1801—1917 гг.): документально-биографические очерки / Т. Ю. Афанасьева, Р. Ф. Горячева, В. В. Швед. — Гродно, 2007. СС. 138—139

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]