Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў
Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 19 красавіка 1980 (44 гады) | ||||||
Жонка | Ірына Саранчукова (у дзявоцтве: Пархута) | ||||||
Дзеці | трое | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | Партыя БНФ | ||||||
Адукацыя | вышэйшая, правазнаўца |
Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў (нар.19 красавіка 1980) — грамадскі дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ[1]. Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ[2][3].
Дзяцінства. Вучоба
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 красавіка 1980 года. Вучыўся ў школах у Гродне з 1987 па 1997 гады: № 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас у Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.
Дарослае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вучобы ў ВНУ пачаў грамадскую дзейнасць у ГА БНФ. Неаднаразова быў арыштаваны. Займаўся з 1998 года прадпрымальніцкай дзейнасцю. Зараз займаецца рамесніцкай дзейнасцю. Палітычнай дзейнасцю пачаў займацца з 1998 года[4].
Чарнобыльская аварыя
[правіць | правіць зыходнік]В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасць БНФ па пытанні Чарнобыльскай аварыі на АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазіцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захавання адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытанняў і прэтэнзій[5].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У Свіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам[6]. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расіяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь[7]. Выступае за развіццё малога памежнага руху паміж Беларуссю і суседнімі краінамі: Польшча, Літва[8].
Выбары 2015 года
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у выбарах кіраўніка Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:
— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіранне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасавання толькі пацвярджае класічныя парушэнні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, не ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадства.
— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў
Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд
[правіць | правіць зыходнік]В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленнях у пачатку 2017 года. Яны былі выкліканыя падаткам на дармаедства. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за палітычную дзейнасць і абарону правоў простых людзей[10]. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі[11]. Дзяржаўныя СМІ Гродзенскай вобласці пачалі дзейнасць па прыніжэнні і высмейванні В. Саранчукова. Была паказана стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедстве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:
Незалежныя беларускія медыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкламу, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гродзенскае тэлебачанне. Бо калі фільм з’явіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся праз незалежныя медыя.
— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў
Пазней В. Саранчукоў пазваў у суд Гродзенскае тэлебачанне[13]. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 года прадстаўнік тэлебачання Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачання[14][15][16].
100 гадоў БНР
[правіць | правіць зыходнік]В. Саранчукоў прымаў удзел у святкаванні 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР[17]. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Гродна. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувенірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»[18].
Намеснік старшыні партыі БНФ
[правіць | правіць зыходнік]З 30 верасня 2017 года займае пасаду намесніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 года Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ[19]. У красавіку 2018 года В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ.
«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сябраў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».
— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ[20]
Выбары 2020 года, эміграцыя, завочны прысуд
[правіць | правіць зыходнік]У час паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе быў адным лідараў, якія выступалі перад жыхарамі Гродна на плошчы Леніна. Удзельнічаў у перамовах з прадстаўнікамі гарадскіх уладаў, сілавых структур і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў[21][22]. Пасля здушэння пратэстаў выехаў за мяжу ў ліпені 2021 і пасяліўся ў Вільні[23].
З траўня 2021 года выконвае абавязкі старшыні Партыі БНФ, пакуль кіраўнік Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні[24].
У лістападзе 2023 была арыштаваная яго нерухомая маёмасць у Гродзенскім раёне[25]. У лютым 2024 стала вядома, што ён аб’яўлены ў вышук у Беларусі і Расіі па крымінальнай справе[26].
У жніўні 2024 года Саранчукову завочна прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі і штраф за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»[27].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае трох дзяцей.
Веравызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.
Зноскі
- ↑ Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў Архівавана 19 ліпеня 2018.
- ↑ 10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гродзенскай рады БНФ. Архівавана 25 красавіка 2018.
- ↑ Вадзім Саранчукоў абраны старшынёй Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ(недаступная спасылка)
- ↑ Вадзім Саранчукоў: «Гародня, безумоўна, лепшая за Мінск» . Салідарнасць.
- ↑ Вадзім Саранчукоў: «Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая» Архівавана 25 красавіка 2018.
- ↑ Вадзім Саранчукоў — чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы(недаступная спасылка)
- ↑ Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы(недаступная спасылка)
- ↑ Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадскімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай.(недаступная спасылка)
- ↑ Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- ↑ Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ у Гродне. Ежы Грыгенча — актывіст партыі АГП. Іх асудзілі 14 сакавіка за акцыю 19 лютага за адмену дэкрэту аб «дармаедах» . Hrodna.life. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018.
- ↑ Разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца
- ↑ Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў(недаступная спасылка). Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 18 верасня 2018.
- ↑ Вадзім Саранчукоў супраць гарадзенскага тэлебачання(недаступная спасылка). Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 18 верасня 2018.
- ↑ Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме? . Новы Час.
- ↑ Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме?
- ↑ Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе . Hrodna.life.
- ↑ «Мы зладзілі народнае свята», — арганізатары #БНР100 у Гродне . Беларуская служба Радыё «Свабода».
- ↑ Гродзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі Архівавана 17 студзеня 2021.
- ↑ Моцны, энергічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гродзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 года, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 года. Сойм большасцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытанні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56 % на 44 %), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідар, здольны захапляць і пераконваць моладзь.
- ↑ Старонка БНФ(недаступная спасылка)
- ↑ «Мы не будавалі паветраныя замкі». Вадзім Саранчукоў распавёў, як у жніўні 2020 Гродна стаў «вольным горадам» і чаму гэта так хутка скончылася . Hrodna.life.
- ↑ Гарвыканкам задаволіў патрабаванні гродзенцаў. Але не цалкам . Hrodna.life.
- ↑ Ператрусы і арышты беларускіх анархістаў . Белсат.
- ↑ Вадзім Саранчукоў: Я толькі часова выконваючы абавязкі кіраўніка партыі . Kamunikat.org.
- ↑ У гродзенскага актывіста Вадзіма Саранчукова арыштавалі нерухомасць . Hrodna.life.
- ↑ Гродзенцы распавялі, як адрэагавалі, знайшоўшы сябе ў базе МУС Расіі . Hrodna.life.
- ↑ В.а. кіраўніка Партыі БНФ Саранчукоў завочна асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі