Перайсці да зместу

Рыгор Андрэевіч Кастусёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Дата нараджэння 17 красавіка 1957(1957-04-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Род дзейнасці палітык
Дзеці Галіна Антончык[d][2], Кацярына Кастусёва[d][2] і Андрэй Кастусёў[d][2]
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыго́р Андрэ́евіч Кастусё́ў (нар. 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ (2017—2023). Удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года быў абвінавачаны ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення рэжыму Лукашэнкі ад улады, затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення, выпушчаны 3 ліпеня 2024 года[⇨].

Нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Па заканчэнні Цяхцінскай сярэдняй школы, у 1974 годзе стаў рабочым саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.

З 1975 па 1977 год на тэрміновай службе ў Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 1990-х гадоў сябра Беларускага Народнага Фронта (БНФ). У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 1995 па 2001 год працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. У час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[3], пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».

З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе.

З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. На выбарах 2010 года быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч, якую падтрымала Партыя БНФ[4].

30 верасня 2017 года абраны старшынёй Партыі БНФ.

Палітычны крызіс 2020 года. Крымінальная справа

[правіць | правіць зыходнік]

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару — 2020»[5]. 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сваім доме ў Шклове, змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Мінска. Кастусёва разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам абвінавацілі ў спробе перавароту ў Беларусі.

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Рыгор Кастусёў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[6]. 29 сакавіка 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зняволеным[7]. Яшчэ ў час знаходжання ў СІЗА Рыгору Кастусёву дыягнаставалі анкалагічнае захворванне[8].

У снежні 2022 года Кастусёў быў этапаваны ў Папраўчую калонію № 22. У ліпені 2023 года Кастусёва пазбавілі спатканняў. У кастрычніку стала вядома, што адміністрацыя калоніі не паведамляе Кастусёву аб выніках яго медыцынскіх абследаванняў, таксама яго змяшчалі ў штрафны ізалятар. У лістападзе 2023 года стала вядома, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў. У студзені 2024 года ў судзе Івацэвіцкага раёна адбыўся суд аб змене рэжыму ўтрымання, паводле рашэння суддзі Сяргея Кухацкавольца палітвязень Кастусёў быў пераведзены на турэмны рэжым, этапаваны ў Турму № 1 Гродна[9].

У пачатку красавіка 2024 года Рыгору Кастусёву была зроблена аперацыя, быў выведзены катэтар з мачавога пузыра, адразу ж пасля аперацыі вязня змясцілі ў камеру. У ліпені стала вядома, што ад Кастусёва паўтара месяца не прыходзяць пісьмы да сваякоў[10].

3 ліпеня 2024 года Рыгор Кастусёў выйшаў на волю па амністыі рэжымам Лукашэнкі[11][12].

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[13].

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20100710000052/http://www.svaboda.org/discussion/1/152578.html
  2. а б в https://svaboda.org/a/31339352.html
  3. Рыгор Кастусёў. Форум (бел. (тар.))(недаступная спасылка). Беларуская служба Радыё «Свабода» (1 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 28-7-2021.
  4. Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  5. Рыгор Кастусёў: «Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт». Новы Час (2 жніўня 2021).
  6. Справа аб дзяржперавароце: Зянковіча прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Фядуту і Кастусёва — да 10. Звязда (5 верасня 2022). Праверана 4 ліпеня 2024.
  7. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (21 снежня 2021).
  8. Хворы на рак палітвязень Кастусёў чацьверты раз сустракае дзень нараджэньня за кратамі. На волю трапіў яго пранізьлівы верш-запавет (бел. (тар.)). Радыё Свабода (17 красавіка 2024). Праверана 4 ліпеня 2024.
  9. Рыгор Кастусёў — Палітычныя вязні ў Беларусі. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 4 ліпеня 2024.
  10. "Звычайна лісты даходзілі рэгулярна". Ад Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (1 ліпеня 2024). Праверана 4 ліпеня 2024.
  11. Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва. Наша Ніва (3 ліпеня 2024).
  12. Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў - Віцебская вясна. vitebskspring.org. Праверана 4 ліпеня 2024.
  13. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (23 сакавіка 2019).