Перайсці да зместу

Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апазнавальны знак ВПС Азербайджана

Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана (азерб.: Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від Узброеных сіл Азербайджана.

Па стане на 2006 год, колькасць ВПC Азербайджана складала 7 900 ваенных [1].

Сучасная гісторыя ВПС Азербайджана пачалася 8 красавіка 1992 года, калі азербайджанскі лётчык старшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе базаваўся 80-ы асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў горадзе Еўлах. У далейшым колькасць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасць пілотаў і палепшыўся іх узровень баявой падрыхтоўкі. У 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, зараз у шэрагах узброеных сіл Азербайджана налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілотаў. Большасць пілотаў ВПС Азербайджана праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турцыі, Германіі, ЗША і іншых краінах.

Якасць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, пераважна ва Украіне і Расіі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забяспечанасці афіцэраў ВПС.

З нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азербайджана. У страі застаюцца зенітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 класа «зямля-паветра», ваенныя зенітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». З радарных станцый СПА краіны здольна адсочваць не толькі ўласна паветраную прастору, але і дзяржаў у памежнай паласе.

Пункты базавання

[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя ваенна-паветраныя базы Азербайджана
Месцазнаходжанне Каардынаты Найменне авіябазы ВПП (даўжыня, пакрыццё) Тэхнічнае аснашчэнне
Кюрдамір 40°16′25″ пн. ш. 48°09′49″ у. д.HGЯO АБ Кюрдамір 2500 м, бетон
Гянджа 40°44′18″ пн. ш. 46°19′02″ у. д.HGЯO АБ Гянджа ?
Баку 40°24′28″ пн. ш. 50°11′49″ у. д.HGЯO АБ Кала 3000 м, бетон
3000 м, грунт
Шамкір 40°53′24″ пн. ш. 45°57′45″ у. д.HGЯO АБ Даляр 2500 м, бетон
Сумгаіт 40°35′27″ пн. ш. 49°33′15″ у. д.HGЯO АБ Помпавы 2500 м, бетон
Ленкарань 38°45′06″ пн. ш. 48°48′39″ у. д.HGЯO Аэрапорт Ленкарань 3200 м, бетон (часткова разабраная)

Зноскі