Паланізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Палані́зм (ад лац.: polonus — польскі) — слова, запазычанае з польскай мовы.

У беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

У беларускую мову паланізмы пачалі пранікаць з канца XIV стагоддзя[1]. Актыўнае папаўненне слоўніка беларускай мовы паланізмамі працягвалася да 1930-х гадоў. Запазычанне іх адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносін беларусаў з палякамі як суседнім народам і прадстаўнікамі польскага народа, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польскай мовы на беларускую)[1].

Сярод паланізмаў выдзяляюцца грамадска-палітычныя тэрміны («айчына», «братэрства»), ваенныя («моц», «палкоўнік»), бытавыя словы («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасць словаў з іншых моў (лац. «колер», ням. «карэта»)[1].

Лексыцы польскага паходжання ў сучаснае беларускае мове ўласцівыя спалучэнні ен (эн), ён (он), ан на месцы насавых галосных ę ąпарэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); -дл- («кавадла», «страшыдла»); -лу- паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы -іск-авятрыска»); -унакпакунак»); -ізн-абялізна»); цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі е (э): «бэз», «пэўны»; я (а) на месцы ўсходне-славянскіх е (э): «жалязка», «бляск»; гук ц (на месцы ч): «цудоўны» (руск.: чудесный), «цурацца» (руск.: чураться)[1].

У іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]

У рускую мову паланізмы пачынаюць пранікаць у вялікай колькасці з XVIXVII стст., у тым ліку праз старабеларускую мову і праз жывыя беларускія і ўкраінскія гаворкі. Прыклады паланізмаў у рускай мове: быдло, вензель, дозволить, доконать, доскональный, забияка, клянчить, отчизна, повидло, подлец, подначить, поединок, пончик, поручик, предместье, сума, фигляр, хлопец, шарить, шкодливый, шляхта. Пад уплывам польскай мовы ў рускай мове ўзніклі такія граматычныя адзінкі і з'явы як, адсутныя ў старажытнарускай мове злучнікі «если» (jeśli)[2] і «так что» (tak co), часціца «якобы» (jakoby), канструкцыя «что за» (co [to] za), «принимать за кого» (przyjąć za kogo).

Шмат паланізмаў ва ўкраінскай мове: «натхнення», «коштовність», «вартість».

Шэраг паланізмаў ёсць у нямецкай мове, напрыклад «Gurke» (агурок), «Steiglitz» (шчыгол), а таксама ў іншых еўрапейскіх мовах. У некаторых выпадках іх цяжка адрозніць ад іншых славізмаў, якія прыйшлі з чэшскай і лужыцкай моў, напрыклад такіх як «Quark» (тварог).

У англійскай мове паланізмы звычайна звязаны з польскай культурай, напрыклад «kielbasa» (каўбаса), «hetman» (гетман).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 П. У. Сцяцко. Паланізм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — Т. 11. — С. 536. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5.
  2. Этимологический словарь русского языка. Фасмер Макс(руск.)