Вакх і Арыядна (карціна Тыцыяна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыцыян
Вакх і Арыядна. 1520—23
Bacco e Arianna
Матэрыял алейныя фарбы[1] і палатно[1]
Памеры 176.5 × 190 см
Лонданская Нацыянальная галерэя, Лондан
(інв. NG35)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вакх і Арыядна» (італ.: Bacco e Arianna) — карціна венецыянскага мастака Тыцыяна, напісаная ў 1520—1523 гадах. Палатно ўваходзіць у цыкл карцін на міфалагічныя тэмы, напісаныя для Альфонса I д’Эстэ, герцага Ферары. Знаходзіцца ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна прызначалася для аздаблення палаца Альфонса I д’Эстэ, герцага Ферары, які быў дэкараваны выявамі на класічныя міфалагічныя тэмы. Палатно на тэму «Урачыстасць Вакха» было заказана Рафаэлю. Аднак Рафаэль памёр у 1520 годзе, паспеўшы напісаць толькі папярэдні малюнак і заказ быў перададзены Тыцыяну. Сюжэт быў узяты з твораў старажытнарымскіх паэтаў Катула і Авідзія. У 1806 годзе карціна патрапіла ў Вялікабрытанію і згадана ў вершы Джона Кітса «Ода салаўю» (1819).

Рэстаўрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Палатно было двойчы згорнута на працягу першага стагоддзя пасля напісання, што прывяло да катастрафічных для карціны наступстваў. У 1806 годзе карціна патрапіла ў Вялікабрытанію і, пачынаючы з канца XIX стагоддзя, увесь час рэстаўравалася для спынення асыпання фарбы з палатна. Рэстаўрацыя ў 1967—1968 гадах, якая праводзілася ў Лонданскай нацыянальнай галерэі, калі быў зняты верхні слой пабурэлага ад часу лаку, прывяла да таго, што фарба стала таксама адыходзіць. У выніку спатрэбілася дадатковае зафарбоўванне, што змяніла на значнай плошчы колер неба. Зняцце лаку крытыкавалася таксама за тое, што гэта змяніла першапачатковую каляровую задуму Тыцыяна, але галерэя заяўляе, што гэта было неабходна з прычыны разбурэння лакавага пакрыцця.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Бог Вакх (у старажытнагрэчаскай міфалогіі Дыяніс) з’яўляецца справа. Закахаўшыся ў Арыядну з першага позірку, ён выходзіць з калясніцы з двума гепардамі (у арыгінальным тэксце ў Катула — з леапардамі). Арыядна была толькі што кінута грэчаскім героем Тэсеем на востраве Наксас — яго карабель яшчэ бачны ўдалечыні. На палатне захаваны момант спалоху Арыядны ад раптоўнага з’яўлення бога. Паводле легенды Вакх пазней перанёс яе на неба і ператварыў у сузор’е Карона, якое сімвалічна намалявана на карціне (у небе над Арыяднай).

Кампазіцыя падзелена па дыяганалі на два трохвугольнікі: адзін — нерухомае блакітнае неба, для якога Тыцыян выкарыстоўваў дарагі ляпіс-блакіт, з двума закаханымі і другі — поўны руху ландшафт у зялёных і карычневых тонах з персанажамі, што суправаджаюць Вакха. Цікава, што сярод фігур, які суправаджаюць калясніцу, вылучаецца адна, відавочна, навеяная скульптурай Лаакоан і яго сыны, знойдзенай незадоўга да напісання карціны ў 1506 годзе.

Карціна ўваходзіць у цыкл палотнаў на міфалагічныя тэмы, напісаныя Беліні («Пакланенне багоў», 1514), Тыцыянам і Доса Досі па заказе герцага, верагодна, па рэкамендацыі аднаго з прыдворных навукоўцаў. Альфонса I д’Эстэ ў 1510 годзе жадаў уключыць у палацавую калекцыю таксама палотны Мікеланджэла і Рафаэля. Гэта карціна была распачата Рафаэлем незадоўга да смерці і дапісана Тыцыянам. Усяго Тыцыян напісаў у 1518—1525 гадах тры карціны для герцагскага палаца.

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fehl P. The Worship of Bacchus and Venus in Bellini’s and Titian’s Bacchanals for Alfonso d’Este. in Studies in the History of Art, 6, 1974
  • Murutes H., Personifications of Laughter and Drunken Sleep in Titians Andrians in The Burlington magazine, 115
  • Lowinsky E. E., Music in Titian’s Bacchanal of the Andrians: Origin and History of the Canon per Tonos in Titian, His World and His Legacy, New York, 1982

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]