Валерый Іванавіч Папкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Іванавіч Папкоў
руск.: Валерий Иванович Попков
Дата нараджэння 3 (16) лютага 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1984(1984-12-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера электратэхніка
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне акадэмік АН СССР
Альма-матар Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут імя М. Э. Баўмана
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР — 1983

Валерый Іванавіч Папко́ў (руск.: Валерий Иванович Попко́в; 3 лютага 1908, Масква — 12 снежня 1984, Масква) — вучоны ў галіне электратэхнікі і электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук, акадэмік АН СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. І. Папкоў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў 10 класаў школы. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут імя М. Э. Баўмана[1] (Маскоўскі энергетычны інстытут). Працаваў на шахце ў Днепрадзяржынску, металургічным заводзе ў Днепрапятроўску. У 1932—1936 гг. ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце імя У. І. Леніна. З 1936 года кіраўнік Высакавольтнай лабараторыі канструктарскага бюро Наркамата боепрыпасаў СССР. У 1943 годзе паступіў у аспірантуру пры Энергетычным інстытуце імя Г. М. Кржыжыноўскага Акадэміі навук СССР. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1948 года старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута. У 1951 годзе ўступіў у КПСС. У 1953 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, з 1 ліпеня 1966 г. акадэмікам. У 1957—1965 гг. В. І. Папкоў на пасадзе намесніка дырэктара Энергетычнага інстытута і адначасова з 1959 года — загадчык створанай ім лабараторыяй высокіх напружанняў. У 1965—1980 гг. намеснік дырэктара, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем АН СССР. У 1974—1978 гг. Прэзідэнт Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), у 1978—1980 гг. — віцэ-прэзідэнт. У 1968—1979 гг. В. І. Папкоў уваходзіў у склад прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Памёр В. І. Папкоў 12 снежня 1984 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. І. Папкову належаць працы па тэхніцы высокіх напружанняў, электрычных разрадах у газах пры высокіх напружаннях, тэхніцы перадачы электрычнай энергіі на вялікія адлегласці, электронна-іоннай тэхналогіі і інш. Распрацаваў методыку ацэнкі страт электрычнай энергіі ад утварэння электрычных разрадаў на правадах.

В. І. Папкову таксама з'яўляўся членам рэдакцыйных калегій некалькіх навукова-папулярных часопісаў, уваходзіў у склад спецыялізаваных вучоных саветаў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]