Андрэй Уладзіміравіч Савіных
Андрэй Уладзіміравіч Савіных | ||
| ||
---|---|---|
3 снежня 2013 — 12 верасня 2019 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Валерый Калеснік | |
Пераемнік | Віктар Рыбак | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дыпламат | |
Нараджэнне | 21 снежня 1962 (58 гадоў) |
Андрэй Уладзіміравіч Савіных (нар. 21 снежня 1962, Мінск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1979—1984 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў, магістр лінгвістычных навук. У 1988—1990 гадах вучыўся ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, магістр бізнес-адміністравання. 2011 год — Брытанскі інстытут сертыфікаваных менеджараў, дыплом у сферы фінансавага менеджменту і фінансавага аналізу.
У 1984—1985 гадах працаваў перакладчыкам у Галоўным упраўленні геадэзіі і картаграфіі (Мінск). У 1985—1990 гадах працаваў у моладзевых грамадскіх арганізацыях. У 1990—1993 гадах — загадчык аддзела, Беларуская асацыяцыя міжнароднага супрацоўніцтва «Будучыня». У 1993—1997 гадах — спецыяліст II катэгорыі, трэці сакратар, другі сакратар, першы сакратар упраўлення навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. У 2001—2005 гадах — намеснік начальніка, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. У 2010—2013 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2013 года і да 12 верасня 2019[1] года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 331 «Об А. В. Савиных» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).