Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў
руск.: Валерий Николаевич Севериков
Дата нараджэння 18 студзеня 1947(1947-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1997(1997-07-22) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Валерый Мікалаевіч Сяве́рыкаў[1] (руск.: Валерий Николаевич Севериков; 18 студзеня 194722 ліпеня 1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе БалтыйскКалінінградскай вобласці Расіі). У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1969 года працаваў у Інстытуце фізікі, з 1993 года — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Займаўся распрацоўкай тэорыі аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]