Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Вайтовіч
Vaytovich.jpg
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
19 снежня 2000 — 28 ліпеня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Павел Шыпук
Пераемнік Генадзь Навіцкі
Прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
май 1997 — студзень 2001
Папярэднік Леанід Сушчэня
Пераемнік Віктар Іпацьеў (в.а.)

Нараджэнне 5 студзеня 1938(1938-01-05) (84 гады)
Дзеці сын
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Дзейнасць фізік
Месца працы
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
BLR Order of Francysk Skaryna ribbon.svg Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (5 студзеня 1938, в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец, грамадскі і палітычны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік (1996) НАН Беларусі, сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1995). Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у 1997—2000 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1960). З 1960 г. працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР, з 1980 г. загадчык лабараторыі, у 1984—1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1992—1993 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1993—1997 гг. дырэктар Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі, адначасова ў 1992—2007 гг. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З мая 1997 г. па снежань 2000 прэзідэнт НАН Беларусі, са снежня 2000 па ліпень 2003 Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гг. старшыня падкамітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, у 1997—2003 гг. галоўны рэдактар ​​часопіса «Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». З 2007 загадчык лабараторыі Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па лазернай фізіцы і оптыцы, дынаміцы нелінейных сістэм, фізіцы нанапамерных структур. Прапанаваў і развіў метад селекцыі частот лазераў, заснаваны на адрозненні параметраў насычэння асяроддзяў. Выявіў якасна новыя палярызацыйныя з’явы ў газавых лазерах ў магнітным полі. Устанавіў ролю працэсаў вымушанага камбінацыйнага рэзананснага рассейвання ў актыўным асяроддзі ў фарміраванні характарыстык лазера ў магнітным полі. Прапанаваў і развіў рэзанансныя фазава-палярызацыйныя метады квантавай электронікі і лазернай спектраскапіі, паказаў эфектыўнасць гэтых метадаў для селекцыі частот ў рознага тыпу лазерах і для павышэння адчувальнасці ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі. Стварыў палярызацыйную дынаміку нелінейных сістэм і паказаў, у прыватнасці, што час фарміравання палярызацыі генераванага выпраменьвання з’яўляецца характэрнай канстантай лазера, якая ў пэўных выпадках істотным чынам уплывае на дынаміку. Вызначыў і вывучыў у лазерах з’явы спантанага парушэння палярызацыйнай (люстраной) сіметрыі аж да атрымання поўнай кіральнай чысціні. Знайшоў новыя актыўныя асяроддзі на аснове крышталяў з прымеснымі і ўласнымі радыяцыйнымі цэнтрамі афарбоўкі. Прапанаваў плёнкавыя структуры з прасторава арганізаванай сеткай нанамерных крышталяў і вывучыў іх ўласцівасці.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 за цыкл работ «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйна лазернай спектраскапіі». Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга 1999 за цыкл работ «Лазерная спектраскапія высокага дазволу і яе фундаментальныя прыкладанні».

Аўтар каля 250 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, даведніка, 25 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Магнитооптика газовых лазеров. — Мн.: Наука и техника, 1984.
  • Лазеры с анизотропными резонаторами. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з В. М. Сяверыкавым).
  • Наука и общество на рубеже тысячелетий. — Мн.: Право и экономика, 2001.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (19.12.2000 — 28.07.2003 г.), Старшыня Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС (2001—2002), намеснік Старшыні Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (2001—2002), удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года, лідар Міжнароднага грамадскага руху «Супрацоўніцтва і прагрэс» (з студзеня 2007 года), старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (РГА) «Прававая ініцыятыва» (з лютага 2007 года);

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), Францыска Скарыны (1998), медалём. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Павел Шыпук
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
19 снежня 200028 ліпеня 2003
Пераемнік:
Генадзь Навіцкі