Валерый Пятровіч Славук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Славук)
Валерый Пятровіч Славук
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 красавіка 1947(1947-04-07) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Жанр кніжная графіка
Вучоба
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вале́рый Пятро́віч Славу́к (Слаук) (нар. 7 красавіка 1947, г.п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік, педагог, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977[1] годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы[1]. Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, да кнігі «Чароўны свет» і мноства іншых. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі В. Славука да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор». Сярод станковых работ: «Казкі летняга дня», «Пасля навальніцы», «Збор ягад», «На выпасе»[1].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]