Леў Барысавіч Алімаў
Леў Барысавіч Алімаў | |
---|---|
![]() На адкрыцці Біеннале беларускага выяўленчага мастацтва 27.11.2014 | |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1945 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | кніжная графіка[1] |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Леў Барысавіч Алімаў (26 лістапада 1945, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў г. Брэсце (Беларусь). Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года[ru] (1970). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1970.
Удзельнік больш за 100 міжнародных конкурсных выстаў графічнага мастацтва ў Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, ЗША, на Украіне, у Францыі, у Швецыі, Швейцарыі, Японіі, Эстоніі, Літве, Нарвегіі, Бразіліі. Лаўрэат міжнародных конкурсных выстаў графічнага мастацтва. Правёў 6 персанальных выстаў на Беларусі, у Расіі, Германіі і ЗША.
Акадэмік графікі Беларускай Акадэміі выяўленчых мастацтваў (1995). Міжнародны біяграфічны цэнтр (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія) назваў яго «Чалавекам Года»[крыніца?], узнагародзіўшы медалем «За дасягненні ў XX стагоддзі». Творы знаходзяцца ў музеях і карцінных галерэях Беларусі, Расіі, ЗША, Іспаніі, Нідэрландаў, Францыі, Японіі, Швейцарыі, Балгарыі, Польшчы, Англіі, Украіны, Германіі, Італіі. Узнагароджаны медалем БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» і медалем Францыска Скарыны (2009). Член БСМ з 1989. Жыве ў Брэсце.
8 кастрычніка 2015 года Льву Алімаву было прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[2]
Валерый Славук і Леў Алімаў у дзень атрымання ганаровых званняў Заслужаных дзеячаў мастацтва Беларусі. 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
Палац мастацтва, 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Почетное звание «Заслуженный деятель искусств Республики Беларусь» присвоено белорусскому художнику-графику Льву Алимову (руск.)
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя