Валжанка
Валжанка | |||||||||||||||||
![]() Валжанка звычайная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Aruncus L., 1758 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Валжа́нка[4] (Arúncus) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 10 відаў.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухдомныя шматгадовыя травяністыя расліны або кусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і тоўстым дравяністым карэнішчам. Лісце двойчы-, тройчыперыстае, пілавата-зубчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя або крэмавыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — шматлістоўка. Дэкаратыўныя, лекавыя і меданосныя расліны[5].
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна ў горных раёнах. Рэлікты трацічнай тургайскай флоры[5].
На тэрыторыі Беларусі ў заходніх і цэнтральных раёнах трапляецца валжанка звычайная, або двухдомная (Aruncus vulgaris)[5].
Віды[правіць | правіць зыходнік]
У род уваходзяць 1—4 ці больш відаў, межы паміж якімі размыты. Нярэдка ўсе яны аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны від — A. dioicus.
- Aruncus aethusifolius (H.Lev.) Nakai, 1912
- Aruncus dioicus (Walter) Fernald, 1939 — Валжанка звычайная
- [syn. Aruncus vulgaris (Maxim.) Raf. ex H.Hara, 1935, nom. illeg.]
- Aruncus gombalanus (Hand.-Mazz.) Hand.-Mazz., 1923
- Aruncus sylvester Kostel. ex Maxim., 1879
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Звесткі пра род Aruncus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Валжанка. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Валжанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Ляховіч І. Н, Пашына Г. В. Валжанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 402. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валжанка
- Волжанка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)