Валь-д’Уаз
Выгляд
(Пасля перасылкі з Валь-д'Уаз)
Валь-д’Уаз Val-d'Oise | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 95 |
Рэгіён: | Іль-дэ-Франс |
Прэфектура: | Пантуаз |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 39 |
Камун: | 185 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 15-е месца |
-1999 | 1,136 млн. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 912 чал/км² |
Плошча: | 1246 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валь-д’Уаз (фр.: Val-d’Oise, літаральна — «Даліна Уазы») — густанаселены дэпартамент на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар 95. Адміністрацыйны цэнтр — Пантуаз. Насельніцтва 1,136 млн. чалавек (15-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 1246 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сена і яе прыток Уаза.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 39 кантонаў і 185 камун.
Дэпартамент Валь-д'Уаз быў утвораны 1 студзеня 1968 г. і ўключыў частку тэрыторыі былога дэпартамента Сена і Уаза. Назва паходзіць ад ракі Уаза.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Prefecture
- Conseil general Архівавана 25 мая 2006.