Маёта
Маёта |
---|
фр.: Mayotte | ||
---|---|---|
|
||
(Сцяг Маёты) | (Герб Маёты) | |
Месцазнаходжанне | ||
| ||
Сталіца | Мамудзу | |
Прэзідэнт савета | Даніэль Займані | |
Прэфект | Thomas Degos | |
Дэпартаменты | Маёта (976) | |
Кантоны | 19 | |
Камуны | 17 | |
Плошча1 | 376 км² | |
Насельніцтва | ( месца) | |
* 01.01.2010 (па ацэнках) |
252 425 | |
* 08.03.2012 (па перапісу) |
212 645 | |
* Шчыльнасць (2012) | 565,55 чал/км² | |
1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёры, сажалкі і ледавікі плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыі рэк. | ||
![]() |
Маёта (фр.: Mayotte, Collectivité départementale de Mayotte) — востраў, які належыць Францыі, размешчаны ў Каморскім архіпелагу ў Індыйскім акіяне, на захадзе ад Мадагаскара. Атрымаў статус заморскай супольнасці Францыі. Сталіца — горад Мамудзу.
Складаецца з галоўнага вострава Гранд-Тэрэ, меншага Пеціт-Тэрэ і некалькіх невялікіх астравоў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- У 1500 годзе на астравах заснаваны султанат Маорэ, ці Маўці (французы перайначылі ў Маёта).
- 1503 год — на востраў высадзіліся партугальцы.
- 1832 год — астравы заваяваныя мадагаскарскім каралём, а ў 1833 адваяваныя суседнім султанатам Мвалі, з 1835 года перайшлі султанату Ндзувані, але ў 1836 атрымалі незалежнасць.
- У 1843 годзе ўвесь архіпелаг стаў французскай калоніяй.
- У 1966 годзе, пасля атрымання Каморскімі астравамі незалежнасці, Францыя адмовілася перадаць ім востраў, дзе размяшчалася іх ваенна-марская база. Правёўшы рэферэндум, на якім большасць насельніцтва Маёты выказалася супраць далучэння да Каморскіх астравоў, Францыя прадаставіла Маёце статус сваёй заморскай супольнасці.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча астравоў складае 374 км². Галоўны востраў, Гранд-Перэ, з геалагічнага пункту гледжання самы стары з Каморскага архіпелага, працягласцю 39 км, шырынёй 22 км. Самай высокай кропкай з’яўляецца гара Бенара (660 м). Вулканічная глеба дастаткова ўрадлівая, каралавыя рыфы, якія абкружаюць астравы, забяспечваюць астравы рыбай. Клімат экватарыяльны, марскі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маёта