Эн (дэпартамент)
Выгляд
| Эн Ain | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 01 |
| Рэгіён: | Авернь — Рона-Альпы |
| Прэфектура: | Бурк-ан-Брэс |
| Акруг: | 4 |
| Кантонаў: | 43 |
| Камун: | 419 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 48-е месца |
| -1999 | 515 тыс. |
| Плошча: | 5762 км² |
Эн (фр.: Ain) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар 1. Адміністрацыйны цэнтр — Бурк-ан-Брэс. Насельніцтва 515 тыс. чалавек (48-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5762 км2. Дэпартамент размешчаны ў міжрэччы Роны і Соны, на паўднёвых адгор'ях Юрскіх гор.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 43 кантона і 419 камун.
Эн — адзін з першых дэпартаментаў, створаных у час Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былых правінцый Брэс, Бюжэ, Домбр і Жэз. Назва паходзіць ад ракі Эн.