Перайсці да зместу

Шведская крона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валюта Швецыі)
Крона
* шведск.: Krona
5 шведскіх крон 1946 года
5 шведскіх крон 1946 года
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 SEK
Сімвалы kr
Абрэвіятуры kr
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  Швецыя
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя эры
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Банк Швецыі
Вытворца банкнот Tumba Bruk[d] і Mint of Finland[d]
Курсы на 11 снежня 2024 года
1 USD 10,96 SEK
1 EUR 11,52 SEK
1 RUB 0,1061 SEK
1 GBP 13,96 SEK
1 JPY 0,07221 SEK
1 BYN 3,151 SEK
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) — афіцыйная валюта Швецыі.

Зараз выкарыстоўваюцца:

  • Манеты 1 і 2 узору 2016 года — сталь з медным пакрыццём.
  • Манеты 5 крон узору 2016 года — сплаў пад назвай «нóрдык» (медзь, алюміній, цынк і волава).
  • Манеты 10 крон узору 1991 года — сплаў «нордык».
  • Банкноты наміналам 20, 50, 100, 200, 500 і 1 000 крон, уведзеныя ў 2015 годзе.

З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або «далер»).

5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту.

У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты — рыксдалер, на новую — крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць «карона», а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах.

Шведская крона дзеліцца на 100 э́ры (шведск.: öre). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры.

У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна — у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзе[1].

Зноскі