Валянціна Іванаўна Грыгарышына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Іванаўна Грыгарышына
Дата нараджэння 4 ліпеня 1942(1942-07-04) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
Член у

Валянціна Іванаўна Грыгарышына (нар. 4 ліпеня 1942, п. Лясное, Кіраўская вобласць, РСФСР) — беларуская мастачка ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла аддзяленне скульптуры Маскоўскае абласное мастацкае педагагічнае вучылішча выяўленчых мастацтваў, у 1968 годзе аддзяленне мастацкай керамікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1968—1974 гадах архітэктар інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1975 года — мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Мастацкага фонду СССР[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года; член Саюза мастакоў Беларусі з 1988, БКПІ[удакладніць] (1974-97), старшыня секцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Саюза мастакоў у 1988—1997 і 2001—2007 гадах; член Рады Саюза мастакоў з 1988 года. Член міжнароднага клуба «Лэдзі-лідар».

Удзельніца звыш 60 рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: інтэр’еры вестыбюля і керамічныя рэльефы кафэ, дэкаратыўная пластыка, керамічныя пласты гасцініцы «Інтурыст» ў Мінску, габелен «Залаты сад» для Інстытута земляробства ў Жодзіне[1] (змешчаны ў пасольстве Беларусі ў Індыі[2]), габелен-заслона «Музы над горадам» Дома культуры г. Барысаў (у суаўтарстве з Г. Р. Гаркуновым), керамічныя пано і дэкаратыўная пластыка для радзільні ў Барысаве (19781983)[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя «Рух» і серыя дэкаратыўных пластоў у холе рэстарана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, габелен «Шчодрасць зямлі бацькоў», керамічныя пано ў кафэ «Флора» ў Мірскім замку (у суаўтарстве з І. Грыгарышынай), дэкаратыўная пластыка «Зімовая раніца», «Планета», «Папараць-кветка» і «Лістапад» (уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі); серыя дэкаратыўных пластоў «Знікаючы свет», трыпціх «…і пала на Зямлю зорка…»; пластыка «Рыбацкае шчасце», «Старое люстэрка». Кампазіцыя «Плады асветы» знаходзіцца ў прыватнай калекцыі былога прэзідэнта Украіны В. Юшчанка.

Працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Масквы[ru], Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, у пасольстве Беларусі ў Індыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі, Францыі, Лівана, ЗША.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дачку Ірыну Валер’еўну Грыгарышыну (нар. 5 красавіка 1966), таксама мастачку ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Григоришина Валентина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 
  2. 4 ліпеня: гэты дзень у гісторыі Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Григоришина Валентина Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 
  • Григоришина Валентина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)