Валянціна Іосіфаўна Градовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Іосіфаўна Градовіч
Дата нараджэння: 15 мая 1928(1928-05-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 мая 1995(1995-05-31) (67 гадоў)
Месца смерці:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Дружбы народаў

Валянціна Іосіфаўна Градовіч (15 мая 1928, Вінаградаўка — 31 мая 1995, Мінская вобласць) — цялятніца саўгаса «Раванічы» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член ЦК Кампартыі Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1928 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вінаградаўка Чэрвеньскага раёна. У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Раванічы. З 1945 года працавала на садовым участку саўгаса «Раванічы». З 1947 года — цялятніца на саўгаснай ферме, дзе прапрацавала наступныя трыццаць гадоў.

Неаднаразова ўдзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ СССР у Маскве.

Па выніках сямігодкі(руск.) бел. (1959—1965) сярэднясутачнае прыбаўленне ў замацаванага за Валянцінай Градовіч маладняку буйной рагатай жывёлы склаў 950 грамаў. Указам Прэзидыум Вярхоўнага Савета СССР(руск.) бел. ад 22 сакавіка 1966 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1971 годзе абіралася дэлегатам XXVII з’езда Кампартыі Беларусі, членам Цэнтральнага камітэта.

Памерла 31 мая 1995 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя В. І. Градовіч змешчана на таблічцы на Алеі Герояў Чэрвеньскага раёна ў горадзе Чэрвень, адкрытай ў 2010 годзе[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Павлович, Нелёгкие будни // Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1. / Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило. — Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 202—206.(руск.) 
  • Знаменитые выпускники(руск.)  // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Градович Валентина Иосифовна(руск.)  на сайце «Героі краіны»