Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянціна Трыгубовіч)
Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч
Дата нараджэння 13 студзеня 1947(1947-01-13) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналістка, палітык, мастацтвазнаўца
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч (нар. 13 студзеня 1947, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, аўтар творчых партрэтаў беларускіх жывапісцаў, даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1970 годзе факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў 1964-1967 гадах у газеце «Слава працы» (г. Капыль), у 1970-1983 гадах у газеце «Голас Радзімы», з 1983 года загадчыцай аддзела часопіс «Мастацтва»[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Член Саюза журналістаў Беларусі з 1975. Жыве ў г. Мінску[1].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1970-х збліжаецца з групай нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі, удзельнічае ў фальклорных святах, выстаўках, дыскусіях, якія праводзіліся ёю[2].

Пасля адкрыцця масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій удзельнічала ў чэрвені 1988 года ў мітынгу ў Курапатах, у шэсці «Дзяды-88», якое было разагнана міліцыяй. У чэрвені 1989 года ўстаноўчага з'езду Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» ў Вільні. У 1989-1996 гадах член Сойма БНФ, у 1989-1995 гадах старшынёй камісіі па замежных сувязях[2].

У 1995-1999 гадах член савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва», з кастрычніка 1998 года адна з трох яго сустаршыняў. З сакавіка 1998 рэдактарка новастворанага бюлетэня «Беларуская перспектыва»[2].

Рэлігійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе актыўна садзейнічала стварэнню праваслаўнага брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, член яго кіруючай Рады і рэдкалегіі часопіса «Праваслаўе». У 1992 была каардынатарам візіту ў Беларусь дэлегацыі на чале з Мітрапалітам Мікалаем Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, адроджанай у эміграцыі. Дэлегацыя была прынята Мітрапалітам Філарэтам, главой Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам, мела шматлікія сустрэчы з грамадскасцю. Візіт паклаў пачатак дыялогу паміж цэрквамі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступае ў беларускім і замежным друку па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва і з аналізам сацыяльных працэсаў на постсавецкай прасторы[2].

Аўтар творчых партрэтаў жывапісцаў Л. Шчамялёва, К. Харашэвіча, А. Марачкіна, В. Маркаўца, кнігі «Узвысіць чалавека»; даследчыца творчасці мастакоў беларускай дыяспары А. Аблажэй (Літва), В. Целеша (Латвія), М. Давідзюка, Л. Тарасевіча (Польшча), М. Мірановіча, Г. Русак, Т. Стагановіч (ЗША), І. Сурвіла (Канада); укладальніца і аўтар прадмовы да альбома жывапісу беларускі мастакоў XIX-XX ст. «Мая зямля»[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Мае двое сыноў[2].

Зноскі

  1. а б в Трыгубовіч Валянціна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. а б в г д е ё Тригубович Валентина // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Трыгубовіч Валянціна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  • Тригубович Валентина // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]